Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве на тэрміновую ваенную службу ў сакавіку - маі 2025 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 сакавіка падпісаў указ №96 "Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакументам прадугледжваецца прызваць у сакавіку - маі 2025 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім на дзень прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку, а таксама на службу ў рэзерве - грамадзян з ліку студэнтаў 1-га курса ўстаноў вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю, якія маюць права на адтэрміноўку ад прызыву для працягу адукацыі і выявілі жаданне прайсці такую службу.
Прыняцце ўказа дазволіць рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам своечасова правесці мерапрыемствы па прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве.
Адначасова указам прадугледжваецца звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і рэзервістаў, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны.