Лукашенко поздравил зарубежных лидеров с праздником Навруз

Лукашэнка павіншаваў замежных лідараў са святам Наўрыз

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў замежных лідараў са святам Наўрыз. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Віншавальныя пасланні накіраваны прэзідэнтам Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана, Турцыі, Узбекістана.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што свята Наўрыз з'яўляецца сімвалам адраджэння прыроды і новага этапу жыццёвага шляху, веры ў лепшую будучыню. Прэзідэнт упэўнены, што добразычлівыя адносіны, якія склаліся паміж Беларуссю і гэтымі краінамі, будуць спрыяць далейшаму пашырэнню двухбаковых сувязей ва ўсіх абласцях на карысць народаў.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў замежным лідарам моцнага здароўя і паспяховай рэалізацыі планаў, а жыхарам гэтых краін - міру і дабрабыту.

Крыніца