Юрый Караеў прызначаны старшынёй Гродзенскага аблвыканкама
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Юрыя Караева старшынёй Гродзенскага аблвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Да гэтага Юрый Караеў працаваў на пасадзе памочніка Прэзідэнта - інспектара па Гродзенскай вобласці, а яшчэ раней узначальваў МУС Беларусі.
Караеў Юрый Хаджымуратавіч нарадзіўся ў 1966 годзе ў г. Арджанікідзэ Паўночна-Асецінскай АССР.
Скончыў у 1987 годзе Саратаўскае вышэйшае ваеннае каманднае Чырвонасцяжнае вучылішча імя Ф.Э.Дзяржынскага МУС СССР; у 1997 годзе - Ваенную акадэмію імя М.В.Фрунзе; у 2013 годзе - факультэт Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
З 1987 па 1994 год служыў у сістэме ўнутраных войскаў МУС на розных пасадах.
У 1994-1997 гадах - слухач Ваеннай акадэміі імя М.В.Фрунзе.
У 1997 годзе - старэйшы афіцэр у галоўным упраўленні камандуючага ўнутранымі войскамі МУС.
У 1997-1999 гадах - камандзір батальёна спецыяльнага прызначэння ў адной з часцей унутраных войскаў МУС.
У 1999-2008 гадах - камандзір часцей унутраных войскаў МУС.
У 2008 годзе - камандзір палка міліцыі спецпрызначэння ГУУС Мінгарвыканкама.
У 2008-2009 гадах - камандзір воінскай часці ўнутраных войскаў МУС.
У 2009-2011 гадах - першы намеснік начальніка аператыўнай і баявой падрыхтоўкі галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі МУС.
2011-2013 гадах - слухач факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
У 2012-2019 гадах - намеснік міністра ўнутраных спраў - камандуючы ўнутранымі войскамі.
У 2019-2020 гадах - міністр унутраных спраў.
З 2020 па 2025 год - памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Гродзенскай вобласці.
Сакавік 2025 года - выконваючы абавязкі старшыні Гродзенскага аблвыканкама.
У сакавіку 2025 года прызначаны старшынёй Гродзенскага аблвыканкама.
Узнагароджаны медалём "За бездакорную службу" ІІІ ступені (2002); медалём "За бездакорную службу" ІІ ступені (2010); медалём "За бездакорную службу" І ступені (2014); ордэнам "За службу Радзіме" ІІІ ступені (2015).