Максім Бутранец прызначаны намеснікам старшыні Дзяржпагранкамітэта
Палкоўнік Максім Бутранец прызначаны намеснікам старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Іншым указам кіраўнік дзяржавы вызваліў ад гэтай пасады генерал-маёра Ігара Пячэня. Ён звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.