У Беларусі вызначылі парадак ацэнкі сацстандартаў у галіне транспарту
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Напярэдадні свята Вялікай Перамогі прыняцце гэтага закона з'яўляецца праявай гуманізму ў беларускім грамадстве, якое імкнецца да рэсацыялізацыі вінаватых асоб.
У дачыненні да большасці асуджаных асноўнымі ўмовамі для прымянення ўстаноўленай законам амністыі з'яўляюцца поўнае пакрыццё шкоды (урон), прычыненай злачынствам, а таксама станоўчая характарыстыка ў перыяд адбыцця пакарання.
Законам прадугледжваецца вызваленне ад пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці або змякчэнне пакарання за здзяйсненне злачынстваў, якія не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі, або менш цяжкіх злачынстваў шэрагу катэгорый асуджаных.
Сярод іх – непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, жанчыны і адзінокія мужчыны з дзецьмі да 18 гадоў, інваліды I і II групы, асобы, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС, а таксама тыя, хто атрымаў раненні або захворванні ў перыяд ваеннай службы або службы ў ваенізаваных арганізацыях, і іншыя.
Асуджаным да абмежавання або пазбаўлення волі, якія не падпадаюць пад амністыю ў поўным аб'ёме, тэрмін пакарання будзе скарочаны часткова на 1 год.
Законам прадугледжаны і шэраг новаўвядзенняў. Так, пералік асоб, цалкам вызваленых ад пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці, дапоўнены новай катэгорыяй асоб з пэўнымі захворваннямі. Раней не судзімым асобам, якія дасягнулі 70-гадовага ўзросту і асуджаным да пазбаўлення волі на тэрмін да 6 гадоў уключна, пакаранне замяняецца больш мяккім у выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Замест поўнай амністыі ўстанаўліваецца прымяненне частковай у выглядзе скарачэння пакарання на 1 год да асоб, асуджаных за неасцярожныя злачынствы, што пацягнулі смерць чалавека.
Па папярэдніх разліках, амністыя закране амаль 8 тыс. асуджаных.
Закон уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.