Лукашенко о межрегиональном сотрудничестве с Казахстаном: надо этот процесс подтолкнуть и ускорить

Лукашэнка пра міждзяржаўнае супрацоўніцтва з Казахстанам: трэба гэты працэс падштурхнуць і паскорыць

Развіццё міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Беларусі і Казахстана трэба падштурхнуць і паскорыць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы са старшынёй Мажыліса Парламента Казахстана Ерланам Кошанавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў абедзвюх краінах развіццём сувязей паміж рэгіёнамі займаюцца ў тым ліку парламентарыі. Больш таго, Беларусь і Казахстан вядуць падрыхтоўку да правядзення тэматычнага форуму па міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Аляксандр Лукашэнка ў цэлым падтрымаў гэту ідэю і звярнуў увагу, што вопыт правядзення аналагічных форумаў ёсць у Беларусі з Расіяй і ў Казахстана з Расіяй. Паводле яго слоў, гэта неабходна, каб падштурхнуць міжрэгіянальнае супрацоўніцтва.

Крыніца