Лукашенко на встрече с Нарышкиным: угрозы очень серьезные, порой невероятные

Лукашэнка на сустрэчы з Нарышкіным: пагрозы вельмі сур'ёзныя, часам неверагодныя

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае станоўчыя вынікі супрацоўніцтва спецслужбаў Беларусі і Расіі, у тым ліку ў частцы тэхнічнага перааснашчэння. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з дырэктарам Службы знешняй разведкі Расіі Сяргеем Нарышкіным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У сувязі з рознымі падзеямі ў свеце, і не апошняя прычына тут і антытэрарыстычная СВА Расійскай Федэрацыі - аперацыя, якая прымусіла нас з усіх бакоў паглядзець на ўсе структуры сілавога блока. Як я часта кажу, не было б гэтага, так трэба было б прыдумаць, каб нас недзе падштурхнуць. У сувязі з гэтым працаваць пачалі актыўна. Але пагрозы вельмі сур'ёзныя. Часам неверагодныя", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што спецслужбы часам не могуць за ўсім угнацца з улікам імклівага развіцця розных тэхнічных сродкаў. У сувязі з гэтым часам могуць узнікаць пэўныя пытанні. Ён падзякаваў расійскі бок за аказаную дапамогу ў перааснашчэнні і абсталяванні беларускай службы. "Вы, напэўна, гэта заўважылі, што апошнім часам мы разведданымі абменьваемся больш інтэнсіўна. І якасць інфармацыі палепшылася. Гэта перш за ўсё звязана з актывізацыяй дзейнасці Камітэта дзяржбяспекі. Але і нямалаважная роля ў тым, што расіяне вельмі сур'ёзна, і вы перш за ўсё, дапамагаеце нам у тэхнічнай разведцы. Што тут хаваць, сёння без тэхнікі наўрад ці можна атрымаць добрую, дакладную, грунтоўную інфармацыю", - сказаў Прэзідэнт.

"Але людзі павінны разумець: мы не ад Госпада Бога, усё мы прадугледзець не можам, - адзначыў беларускі лідар. - І ў нас, і ў вас з'яўляюцца рознага роду адмарозкі менавіта ўнутры грамадства, на якіх робяць стаўку замежныя тэрарысты. Іх інакш не назавеш. Гэта не разведка, не контрразведка, гэта проста нашы ворагі. Яны (апаненты і ворагі за мяжой. - Заўв. БЕЛТА) знаходзяць у нашым лагеры, як прынята казаць, адпаведных людзей, робяць на іх упор".

Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб нядаўнім факце затрымання тэрарыста, які "працаваў пад прыкрыццём, па ўказанні і наводцы выконваў заданні Службы бяспекі Украіны". "Самае галоўнае, што мяне больш за ўсё абурае, мы затрымалі ўжо больш за 30 памагатых. Яны адкуль? Яны былыя і сапраўдныя сволачы, якія жывуць у нашым грамадстве (інакш іх, гнюс гэты, назваць не магу), якія дапамагаюць здзяйсняць супрацьпраўныя дзеянні. Тым больш тэракты на ўласнай зямлі, супраць сваіх жа суайчыннікаў", - сказаў Прэзідэнт.

"Таму працы ў нас вельмі шмат. Але я хачу вас запэўніць, што мы абсалютна адкрыты для супрацоўніцтва. Вы гэта адчуваеце і бачыце. І ўдзячныя вам за тую інфармацыю, якую вы нам пастаўляеце, і ў час нас напружваеце па асобных пытаннях. Думаю, што наперадзе ў нас больш глыбокае супрацоўніцтва і на нас вы можаце разлічваць па тых напрамках, дзе мы нешта можам", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу Сяргей Нарышкін падзякаваў за магчымасць сустрэчы. "Вельмі рады, што зноў апынуўся на гасціннай беларускай зямлі. Сёння разам з Іванам Станіслававічам (старшынёй КДБ Беларусі Іванам Тэртэлем. - Заўв. БЕЛТА) правядзём чарговае сумесGнае пасяджэнне калегій дзвюх нашых спецыяльных службаў. Хацеў бы падкрэсліць, што наша ўзаемадзеянне раўнацэннае, якое прадстаўляе роўную ўзаемную цікавасць. Нешта ёсць мацнейшае ў нас, нешта мацнейшае ў нашых беларускіх калег, - сказаў ён. - Мы сапраўды апошнімі гадамі самым сур'ёзным чынам узмацнілі ўзаемадзеян