Закон Рэспублікі Беларусь

28 кастрычніка 2008 г. № 433-З

Аб асновах адміністрацыйных працэдур

(Вытлумачэнне)

Артыкул 10. Правы зацікаўленых асоб

  • Зацікаўленыя асобы маюць права:
  • звяртацца з заявамі ў упаўнаважаныя органы;
  • бясплатна атрымліваць ад упаўнаважаных органаў прадугледжаныя заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах формы (бланкі) дакументаў, неабходныя для звароту за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;
  • атрымліваць ад упаўнаважаных органаў тлумачэнне сваіх правоў і абавязкаў;
  • прымаць удзел у ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур асабіста і (або) праз сваіх прадстаўнікоў, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі;
  • азнакамлівацца з матэрыяламі, звязанымі з разглядам сваіх заяў, у тым ліку з атрыманымі упаўнаважанымі органамі ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый дакументамі і (або) звесткамі, неабходнымі для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, рабіць з іх выпіскі, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах, камерцыйнай або іншай ахоўнай законам таямніцай;
  • атрымліваць адміністрацыйныя рашэнні (іх копіі, выпіскі з іх);
  • адклікаць сваю заяву ў любы час да заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
  • абскарджваць прынятыя адміністрацыйныя рашэнні;
  • адклікаць сваю адміністрацыйную скаргу;
  • ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.

Артыкул 11. Абавязкі зацікаўленых асоб

  • Зацікаўленыя асобы абавязаны:
  • ветліва ставіцца да работнікаў упаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных або абразлівых слоў ці выразаў у дачыненні да такіх работнікаў;
  • прадстаўляць ва ўпаўнаважаныя органы дакументы і (або) звесткі, уключаныя ў перакi дакументаў і (або) звестак, якiя прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі, а таксама дакументы, указаныя ў абзацах другім–сёмым часткі першай пункта 2 артыкула 15 гэтага Закона, у выпадку запатрабавання такіх дакументаў;
  • уносіць плату, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
  • своечасова інфармаваць упаўнаважаныя органы аб змяненні месца жыхарства (месца знаходжання), месца знаходжання ў перыяд ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
  • выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі аб адміністрацыйных працэдурах.
  • Артыкул 11 1 . Правы і абавязкі трэціх асоб
  • 1. Трэція асобы маюць права:
  • атрымліваць ад упаўнаважаных органаў тлумачэнне сваіх правоў і абавязкаў;
  • азнакамлівацца з матэрыяламі, звязанымі з адміністрацыйнымі працэдурамі, у ажыццяўленні якіх яны ўдзельнічаюць (удзельнічалі), у тым ліку з атрыманымі ўпаўнаважанымі органамі ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый дакументамі і (або) звесткамі, неабходнымі для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, рабіць з іх выпіскі, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах, камерцыйнай або іншай ахоўнай законам таямніцы;
  • адклікаць сваю згоду (у тым ліку выяўленую шляхам прастаўлення подпісу на заяве зацікаўленай асобы) на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры ў любы час да заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
  • абскарджваць прынятыя адміністрацыйныя рашэнні;
  • адклікаць сваю адміністрацыйную скаргу;
  • ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.
  • 2. Трэція асобы абавязаны:
  • ветліва ставіцца да работнікаў упаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў у дачыненні да такіх работнікаў;
  • выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі аб адміністрацыйных працэдурах.

Артыкул 30. Парадак абскарджавання адміністрацыйнага рашэння

  • 1. Зацікаўленая асоба і трэцяя асоба валодаюць правам на абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў адміністрацыйным (пазасудовым) парадку.
  • 2. Адміністративная скарга накіроўваецца ў вышэйшы дзяржаўны орган (вышэйшы орган) альбо ў дзяржаўны орган, іншую арганізацыю, да кампетэнцыі якіх у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ставіцца разгляд такіх скаргаў (далей – орган, які разглядае скаргу).
  • 3. Абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў судовым парадку ажыццяўляецца пасля абскарджання такога рашэння ў адміністрацыйным (пазасудовым) парадку, калі іншы парадак абскарджання не прадугледжаны заканадаўчымі актамі.
  • У выпадку адсутнасці органа, які разглядае скаргу, адміністрацыйнае рашэнне упаўнаважанага органа можа быць абскарджана непасрэдна ў суд.
  • Абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў судовым парадку ажыццяўляецца ў адпаведнасці з грамадзянскім працэсуальным або гаспадарчым працэсуальным заканадаўствам.

Артыкул 31. Тэрмін падачы адміністрацыйнай скаргі

1. Адміністрацыйная скарга можа быць пададзена ў орган, які разглядае скаргу, на працягу аднаго года з дня прыняцця абскарджаванага адміністрацыйнага рашэння.

2. Орган, які разглядае скаргу, мае права аднавіць тэрмін падачы адміністрацыйнай скаргі ў выпадку пропуску такога тэрміну па ўважлівай прычыне (цяжкая хвароба, працяглая камандзіроўка і інш.).

Артыкул 32. Форма і змест адміністрацыйнай скаргі

  • 1. Адміністрацыйная скарга падаецца ў пісьмовай альбо электроннай форме.
  • 2. У адміністрацыйнай скарзе, якая падаецца ў пісьмовай форме, павінны ўтрымлівацца:
  • найменне органа, які разглядае скаргу;
  • звесткі аб зацікаўленай асобе і трэцяй асобе (далей, калі не пазначана іншае, – асоба, якая падала адміністрацыйную скаргу):
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), месца жыхарства (месца знаходжання) – для грамадзяніна;
  • найменне і месца знаходжання – для юрыдычнай асобы;
  • найменне ўпаўнаважанага органа, які прыняў абскарджанае адміністрацыйнае рашэнне;
  • сутнасць абскарджанага адміністрацыйнага рашэння;
  • падставы, па якіх асоба, якая падала адміністрацыйную скаргу, лічыць абскарджанае адміністрацыйнае рашэнне неправамерным;
  • патрабаванні асобы, якая падала адміністрацыйную скаргу;
  • пералік дакументаў і (або) звестак (пры іх наяўнасці), якія прадстаўляюцца разам з адміністрацыйнай скаргай;
  • подпіс грамадзяніна, альбо подпіс кіраўніка юрыдычнай асобы або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць адміністрацыйную скаргу, альбо подпіс прадстаўніка асобы, якая падала адміністрацыйную скаргу.
  • 3. Пры падачы адміністрацыйнай скаргі ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг ідэнтыфікацыя і аўтэнтыфікацыя грамадзян і юрыдычных асоб праводзяцца з выкарыстаннем спосабаў, устаноўленых для падачы заявы зацікаўленай асобы ў электроннай форме.
  • У адміністрацыйнай скарзе, якая падаецца ў электроннай форме, павінны ўтрымлівацца звесткі, указаныя ў абзацах другім– восьмым пункта 2 гэтага артыкула.
  • У выпадку падачы адміністрацыйнай скаргі ў электроннай форме не патрабуецца падпісанне электронным цыфравым подпісам дакументаў і (або) звестак, якія прыкладаюцца да яе, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
  • Артыкул 34 1 . Адкліканне адміністрацыйнай скаргі
  • 1. Асоба, якая падала адміністрацыйную скаргу, мае права адклікаць сваю адміністрацыйную скаргу ў любы час да заканчэння яе разгляду.
  • Адкліканне адміністрацыйнай скаргі, пададзенай у пісьмовай форме, ажыццяўляецца праз падачу заявы ў пісьмовай форме ў орган, які разглядае скаргу.
  • Адкліканне адміністрацыйнай скаргі, пададзенай у электроннай форме, ажыццяўляецца праз падачу заявы ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг альбо ў пісьмовай форме ў орган, які разглядае скаргу.
  • 2. У выпадку адклікання адміністрацыйнай скаргі орган, які разглядае скаргу, спыняе яе разгляд па сутнасці і вяртае асобе, якая падала адміністрацыйную скаргу, дакументы і (або) звесткі, прадстаўленыя разам з адміністрацыйнай скаргай, за выключэннем выпадкаў падачы адміністрацыйнай скаргі ў электроннай форме.

Артыкул 37. Тэрмін разгляду адміністрацыйнай скаргі

Адміністрацыйная скарга разглядаецца ў месячны тэрмін з дня яе рэгістрацыі. Заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах могуць быць прадугледжаны скарочаныя тэрміны разгляду адміністрацыйных скаргаў.

Імя, імя па бацьку, прозвішчаПасада / Статус
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка