Дапамога да школы

Дапамога да школы

МАТЭРЫЯЛЬНАЯ ДАПАМОГА ДА НОВАГА 2026/2027 НАВУЧАЛЬНАГА ГОДА ДЛЯ ШМАТДЗЕТНЫХ СЯМЕЙ

На падставе п.8 комплексу мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы «Развіццё дэмаграфічнага патэнцыялу» на 2026-2030 гады выплачваецца аднаразовая матэрыяльная дапамога да навучальнага года сем'ям, якія выхоўваюць 3 і больш дзяцей, на кожнага вучня, які навучаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Беларусь, у памеры 30% бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які дзейнічае на 1 жніўня.

Выплата матэрыяльнай дапамогі ў рамках дзяржаўнай праграмы не распаўсюджваецца на «сямейныя» формы ўладкавання дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў (прыёмныя і апекунскія сем'і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу), а таксама на дзяцей, якія навучаюцца ў прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных навучальных установах.

Прымаць заявы і дакументы упаўнаважаны ДУ «ТСАН Расонскага раёна» з 1 ліпеня 2026 г.

Да заявы прыкладаюцца дакументы:

  1. даведка аб займаемым у дадзеным населеным пункце жылым памяшканні, месцы жыхарства і складзе сям'і. Калі члены сям'і зарэгістраваны па месцы жыхарства па розных адрасах – то даведкі аб займаемым у дадзеным населеным пункце жылым памяшканні, месцы жыхарства і складзе сям'і усіх членаў шматдзетнай сям'і;
  2. даведка аб тым, што грамадзянін з'яўляецца навучэнцам;
  3. копіі пасведчанняў аб нараджэнні ўсіх дзяцей, якія выхоўваюцца ў сям'і ва ўзросце да 18 гадоў.

Выплата матэрыяльнай дапамогі пачнецца з 1 жніўня 2026 г. і будзе ажыццяўляцца толькі на БАЗАВЫЯ рахункі ЗАЯЎЛЯЛЬНІКАЎ (пры адсутнасці такога рахунку, неабходна яго адкрыць).

Матэрыяльная дапамога будзе выплачвацца шматдзетным сем'ям у адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання) у Расонскім раёне, без уліку даходаў і незалежна ад атрымання матэрыяльнай дапамогі да новага навучальнага года з іншых крыніц.

Кансультацыі па тэлефоне: 5-04-74.

Звяртацца па адрасе: г.п.Расоны, вул.Лапенка, д.19А, II паверх, каб.№10.

Рэжым працы: панядзелак, аўторак, серада, пятніца з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 гадзін; чацвер з 11.00 да 13.00 і з 14.00 да 20.00 гадзін.