Увага поаўнікам!
З 20.08.2023 г. па 30.09.2023 г. у адпаведнасці з Правіламі палявання і Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі дазволена паляванне на паляўнічых жывёл нармаваных відаў па разавых дазволах на здабычу паляўнічай жывёлы і паляўнічых пуцёўках да іх.
Дазваляецца паляванне на лася, аленя высакароднага, лань (дарослыя самцы, селекцыйныя жывёлы любога полу і ўзросту), аленя плямістага (жывёлы любога полу і ўзросту) на працягу сутак.
Віды і спосабы палявання: стрэльбавы: паляванне з засады, з падыходу.
Дазволеныя прыстасаванні для палявання: на лася, аленя высакароднага, лань - наразная паляўнічая зброя з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўляў, гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў, зараджаных куляй, паляўнічыя лукі і арбалеты. На аленя плямістага (наразная паляўнічая зброя з дульнай энергіяй кулі звыш 1 500 джоўляў), гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў, зараджаных куляй або карцеччу, паляўнічыя лукі і арбалеты.
За дадатковай інфармацыяй і па фактах парушэння прыродаахоўнага заканадаўства звяртацца ў Верхнядзвінскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па адрасе вул. Савецкая 193/2 або па тэлефоне «гарачай лініі» 6-17-23.