Зарыбляем водоемы!

Зарыбляем вадаёмы!

Верхнедвинская межрайонная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе, што на тэрыторыі Расонскага і Верхнядзвінскага раёнаў рыбалоўную дзейнасць ажыццяўляюць тры суб'екты гаспадарання: ТАА «Жамчужына паазер'я» арэндаваныя вадаёмы: аз.Асвейскае, аз.Лысна, аз.Белае (Катлярова), аз.Ізубрыца Верхнядзвінскага раёна, аз.Белае (Дабраплёс) Расонскага раёна, ТАА «Батспецтэх» арэндаваны вадаём аз.Усвечча Расонскага раёна., ТАА «Фрутарэал» арэндаваныя вадаёмы аз.Чарэпіцкае, аз.Мыленскае, аз.Валькоўскае Расонскага раёна.

На падставе Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21.07.2021 г. №284, а таксама дагаворных абавязкаў, арандатар рыбалоўных угоддзяў абавязаны праводзіць зарыбленне рыбалоўных угоддзяў.

У перыяд часу з 2024 па 2025 год зарыбленне арэндаваных вадаёмаў ажыццявілі такія арандатары, як:

- ТАА «Фрутарэал» - аз.Мыленскае Расонскага раёна - шчупак лічынка ў колькасці 220,0 тыс.шт., аз.Чарэпіцкае Расонскага раёна - шчупак лічынка ў колькасці 203,0 тыс.шт., аз.Валькоўскае Расонскага раёна - шчупак аднагадовік у колькасці 1,2 тыс.шт.,

- ТАА «Жамчужына паазер'я» - аз.Белае (Дабраплёс) Расонскага раёна - шчупак аднагадовік у колькасці 273,9 тыс.шт., карп двухлеткі ў колькасці 3,9 тыс.шт., аз.Ізубрыца Верхнядзвінскага раёна карп двухлеткі ў колькасці 2,0 тыс.шт., таўсталобік 2-х леткі ў колькасці 0,6 тыс.шт., амур двухлеткі ў колькасці 2,0 тыс.шт., шчупак аднагадовік у колькасці 2,0 тыс.шт., аз.Белае (Катлярова) Верхнядзвінскага раёна - шчупак аднагадовік у колькасці 5,0 тыс.шт., аз.Лысна Верхнядзвінскага раёна шчупак лічынка ў колькасці 1280,0 тыс.шт.

Далейшае зарыбленне арэндаваных вадаёмаў будзе працягвацца згодна з рыбаводна-біялагічнымі абгрунтаваннямі, пра што будзе паведамляцца ў СМІ.

За дадатковай інфармацыяй або аб фактах браканьерства просім звяртацца ў Верхнядзвінскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па адрасе: г.Верхнядзвінск, вул.Савецкая, д.193/2 або па тэлефоне «гарачай лініі» інспекцыі 6 17 23.