Увазе паляўнічых!
Верхнядзвінская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе, што з 01 лістапада 2025 г. па 25 студзеня 2026 г. у адпаведнасці з Правіламі палявання адкрываецца восеньска-зімовы сезон палявання на паляўнічых жывёл наступных відаў:
Дазволена паляванне ў светлы час сутак на асобныя віды паляўнічых жывёл такія як: Заяц-беляк, заяц-русак, вавёрка, куніца лясная, куніца каменная, норка амерыканская, андатра, тхор лясны, лісіца, янотападобная сабака
Віды і спосабы палявання: на зайца – стрэльбавае з засады, з падыходу, загонам. Безстрэльбавае – борзыя сабакі, лоўчыя птушкі. На лісіцу, янотападобную сабаку – стрэльбавае: паляванне на норах, безстрэльбавае: паляванне на норах. На вавёрку, куніцу лясную, куніцу каменную, норку амерыканскую, андатру, тхора лясны – стрэльбавае з падыходу, у тым ліку з паляўнічай сабакам (паляўнічымі сабакамі) усе пароды акрамя борзых. Безстрэльбавае – капканы, пасткі (акрамя пятляў) на працягу сутак (пры безстрэльбавым паляванні з капканамі і (або) пасткамі (акрамя пятляў) іх устаноўка (зняцце), праверка, нацягванне і даставанне здабытых жывёл дапускаюцца толькі ў светлы час сутак).
Дазволеныя прылады палявання: для зайца - гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў, начыненых дроб'ю, паляўнічыя сабакі ўсіх парод. Для лісіцы, янотападобнай сабакі - гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў, начыненых дроб'ю, паляўнічыя сабакі: таксы, тэр'еры. Для вавёркі, куніцы лясной, куніцы каменнай, норкі амерыканскай, андатры, тхора лясны - гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў, начыненых дроб'ю, наразная паляўнічая зброя з дульнай энергіяй кулі ад 400 да 1500 джоўляў; паляўнічыя сабакі: усе пароды, акрамя борзых.
За дадатковай інфармацыяй і аб фактах браканьерства звяртацца ў Верхнядзвінскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па адрасе: г. Верхнядзвінск вул