Аб устанаўленні забароны на лоўлю ўсіх відаў рыбы ў 2026 годзе
Верхнядзвінская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе:
У мэтах захавання рыбных рэсурсаў і стварэння спрыяльных умоў для ўзнаўлення рыбы, у адпаведнасці з п.30 Правілаў аматарскага рыбалоўства, забараняецца рыбалоўства ў наступныя перыяды 2026 года:
- у Віцебскай вобласці — з 10 красавіка па 08 чэрвеня;
- у Брэсцкай і Гомельскай абласцях — з 20 сакавіка па 18 мая;
- у Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцях, а таксама г. Мінску — з 01 красавіка па 30 мая.
Выключэнне: дазваляецца лоў рыбы адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, абсталяваным адной штучнай прынадай, якая мае не больш за два адзінарных, або падвойных, або патройных кручкоў, у светлы час сутак з берага (без заходу ў ваду), з лёду, штучных збудаванняў (акрамя чыгуначных мастоў, плацін, ля шлюзаў, насосных станцый, іншых гідратэхнічных збудаванняў, на адлегласці бліжэй 50 метраў у абодва бакі ад межаў названых тэхнічных збудаванняў).
Дапускаецца заход у ваду ў выпадку, калі ён не звязаны непасрэдна з ловам рыбы (адчэп прынады, абход перашкод). Дазваляецца выкарыстоўваць падсак для пад'ёму з вады рыбы, вылаўленай вышэйзгаданымі дазволенымі прыладамі аматарскага рыбалоўства.
❗️ Парушэнне гэтых Правілаў цягне адказнасць па ч.1 арт.16.25 КоАП Рэспублікі Беларусь:
- на фізічную асобу — штраф ад 10 да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй прылад лову або без яе;
- на індывідуальнага прадпрымальніка — ад 20 да 100 базавых велічынь з канфіскацыяй прылад лову або без яе;
- на юрыдычную асобу — ад 100 да 500 базавых велічынь з канфіскацыяй прылад лову або без яе.
Шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю падчас вясновай забароны на лоў рыбы, вылічваецца ў трайным памеры.
Для прыкладу: пры незаконнай здабычы адной асобіны ляшча падчас вясновай забароны парушальніку пагражае мінімальны штраф ад 450 рублёў і шкода 405 рублёў незалежна ад памеру і вагі рыбы. Такім чынам, адна рыбка вагой 200 г можа абысціся парушальніку ў круглую суму, якая ўдарыла па сямейным бюджэце.
Падчас вясновай забароны на лоў рыбы забараняецца выкарыстанне маламерных суднаў і суднаў з падвеснымі рухавікамі ў рыбалоўных угоддзях.
У перыяд нерасту Дзяржаўнай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Нераст». Будуць прыкладацца ўсе магчымыя намаганні, каб забяспечыць папуляцыям рыбы спрыяльныя ўмовы для прайгравання і бесперапыннага абнаўлення.
Адна з найважнейшых задач — папярэджанне парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства і недапушчэнне трапляння браканьерскіх прылад рыбалоўства ў вадаёмы. З гэтай мэтай будзе праводзіцца маштабная прафілактычная праца.
Асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца захоўванню і выкарыстанню забароненых прылад рыбалоўства. Захоўванне такіх прылад цягне адміністрацыйную адказнасць па арт. 16.26 КоАП Рэспублікі Беларусь: для фізічных асоб — штраф да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.
Асоба, якая добраахвотна здала забароненыя прылады рыбалоўства (сеткі, меражы, жакі, брэдні і г.д.), вызваляецца ад адміністрацыйнай адказнасці.
Кантактная інфармацыя:
За дадатковай інфармацыяй або аб фактах браканьерства звяртацца ў Верхнядзвінскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету:
? Тэлефон «гарачай лініі»: 6 17 23
? Адрас: г. Верхнядзвінск, вул. Савецкая, д. 193/2.