Змест гэтай публікацыі з'яўляецца выключнай адказнасцю Дзяржаўнай прыродаахоўнай установы "ЭКА-РАСЫ", і ніякім чынам не можа адлюстроўваць афіцыйную пазіцыю Еўрапейскага Саюза.

«ЛЁГКА ЧЫТАЦЬ»

Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «ЭКА-РАСЫ» з'яўляецца партнёрам праекта «Зялёныя маршруты без перашкод».

Праект зарэгістраваны ў базе даных праграм і праектаў міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь за №2/14/000685 ад 28 студзеня 2014 года.

Асноўная мэта праекта - забяспечыць роўны доступ да зялёнага турызму ў прымежных раёнах Латвіі, Літвы і Беларусі людзям з абмежаванымі магчымасцямі.

У праекце „Зялёныя маршруты” („Zaļie maršruti”) многія арганізацыі працавалі над тым, каб турысты з інваліднасцю маглі падарожнічаць і знаёміцца з прыгожай прыродай Латвіі, Літвы і Беларусі.

Праектам кіравала Упраўленне аховы прыроды (Сігулда, Латвія).

Партнёры і саюзнікі праекта:

  • Дагдская краявая дума (Дагда, Латвія);
  • Дагдскае таварыства інвалідаў „Нэма” („Nema”) (Дагда, Латвія);
  • Дырэкцыя рэгіянальнага парка Гражутэ (Салакас, Зарасайскі раён, Літва);
  • Літоўская асацыяцыя інвалідаў (Вільнюс, Літва);
  • Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова „Эка-Росы” („Eko-Rosi”) (Віцебск, Беларусь);
  • Латвійская асацыяцыя арганізацый інвалідаў SUSTENTO (Рыга, Латвія);
  • Віцебская арганізацыя грамадскага аб'яднання „Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў” (Віцебск, Беларусь).

Партнёрамі і саюзнікамі з'яўляюцца тыя, хто аказвае падтрымку і дапамагае выконваць розную працу.

У краінах Еўрасаюза шмат думаюць пра тое, як палепшыць жыццё людзей з інваліднасцю – каб яны маглі цікава праводзіць вольны час: вучыцца чамусьці новаму, займацца спортам, сваім хобі, падарожнічаць.

Чаму праект мае назву „Зялёныя маршруты” („Zaļiemaršruti”)?

Праект мае назву „Зялёныя маршруты” („Zaļiemaršruti”), таму што маршруты, па якіх можна будзе падарожнічаць, праходзяць па ахоўных прыродных тэрыторыях.

Ахоўныя прыродныя тэрыторыі – гэта асаблівыя месцы, якія ахоўваюцца дзяржавай.

На гэтых тэрыторыях людзям нельга займацца гаспадаркай без асаблівага дазволу.

Напрыклад, нельга секчы дрэвы, пракладаць дарогі, будаваць дамы.

Гэта неабходна для захавання векавых дрэў, рэдкіх раслін і жывёл, помнікаў прыроды, прыгожых прыродных пейзажаў.

На ахоўных прыродных тэрыторыях працуюць вучоныя, іх наведваюць турысты.

Ахоўныя прыродныя тэрыторыі вельмі разнастайныя, напрыклад, прыродны парк, нацыянальны парк, прыродны запаведнік, заказнік, помнік прыроды.

Праект „Зялёныя маршруты” („Zaļie maršruti”) з’яўляецца трансгранічным праектам. Гэта азначае, што ў праекце працавалі людзі з многіх краін.

Гэта таксама азначае, што падарожнічаць па новых маршрутах запрашаюцца жыхары ўсіх краін.

У Латвіі маршрут праекта пралягае ў Латгаліі – прыродная сцежка і лодачная прыстань у Нацыянальным парку Разнас.

У Літве маршрут праходзіць у Нацыянальным парку Гражутэ. Там турысты могуць агледзець цэнтр наведвальнікаў, клас на адкрытым паветры і праехаць па водным маршруце на лодцы.

У Беларусі маршрут праекта праходзіць праз вёску Забор’е.

У маршрут уваходзіць прыродная сцежка і цэнтр наведвальнікаў Забор’е.

Маршруты праекта „зялёныя” і таму, што ў іх асабліва падумалі пра людзей з інваліднасцю:

пра тое, каб яны па маршруце маглі ездзіць у інвалідным калясках, каб на маршруце ў іх былі зручныя прыбіральні, каб яны маглі ехаць на лодцы або пароме.

Праектам распрацаваны 2-3-дзённыя падарожжы для людзей з асаблівымі патрэбамі.

Пра падарожжы можна прачытаць у буклетах.

Ёсць буклеты на латышскай, літоўскай, беларускай і англійскай мовах.

У буклетах можна прачытаць пра турыстычныя аб’екты.

Турыстычнымі аб'ектамі называюцца месцы і будынкі, якія аглядаюць турысты.

Кожнаму турысту могуць быць цікавыя розныя турыстычныя аб'екты, таму добра, калі турыст сам складае свой маршрут падарожжа.

У буклетах можна прачытаць пра тое, дзе можна пераначаваць, паесці і адпачыць.

Побач з апісаннямі аб'ектаў маюцца спецыяльныя пазначэнні.

Такім чынам можна даведацца, які аб'ект можна наведаць самастойна, а на якім спатрэбіцца дапамога асістэнта.

Многія людзі не ведаюць, як можна падтрымаць людзей з інваліднасцю.

Таму людзі, якія будуць працаваць на маршрутах або якія самі захочуць стварыць новыя маршруты, вучыліся таму, як арганізоўваць падарожжы, абсталёўваць турыстычныя месцы, каб людзі з інваліднасцю маглі падарожнічаць. Людзі з інваліднасцю могуць падарожнічаць, ім падабаецца гэта рабіць!

Гэта даказаў марафон праекта.

17 чалавек у інвалідным калясках праехалі 300 км!

Яны агледзелі найпрыгажэйшыя мясціны зялёных маршрутаў Латвіі, Літвы і Беларусі.

„Зялёныя маршруты” („Zaļie maršruti”) чакаюць турыстаў!