Об объявлении конкурса творческих работ

Аб абвяшчэнні конкурсу творчых работ

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі абвяшчае аб правядзенні ў 2023 годзе Рэспубліканскага конкурсу творчых работ, прысвечанага Году міру і стварэння.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца творчыя людзі, навукоўцы, прадстаўнікі вышэйшай школы, настаўнікі, дзеячы культуры, аспіранты, магістранты, школьная і студэнцкая моладзь. Удзельнікамі Конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы ў складзе не больш за тры чалавекі.

Умовы конкурсу, патрабаванні да работ і ўдзельнікаў, парадак разгляду работ і іншыя пытанні арганізацыі і правядзення конкурсу выкладзены ў Палажэнні аб Рэспубліканскім конкурсе творчых работ, прысвечаным Году міру і стварэння, зацверджаным пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 28 лютага 2023 г. № 74 (прыкладаецца).

Матэрыялы вылучэння работ на конкурс, аформленыя згодна з Палажэннем, накіроўваюцца ў адным экзэмпляры да 1 кастрычніка 2023 г. у Нацыянальную акадэмію навук Беларусі па адрасе: 220072, г. Мінск, пр. Незалежнасці, д. 66. Заяўка на ўдзел у конкурсе, аформленая па форме згодна з Палажэннем, дадаткова накіроўваецца на электронны адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вашым браўзеры павінна быць уключана падтрымка JavaScript..

Тэлефоны для даведак: (017) 275-24-56, (017) 358-28-26.