Конкурс на лучшую публикацию на экологическую тематику

Конкурс на найлепшую публікацыю на экалагічную тэматыку

Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запрашае прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе на лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца фізічныя асобы ў наступных катэгорыях: навучэнцы, аматары і прафесіяналы.

Конкурс праводзіцца ў намінацыі ”Наш агульны дом“, у якой прадстаўляюцца нарысы, артыкулы, рэпартажы, агляды, замалёўкі, заўвагі і каментарыі аб беражлівых адносінах да прыроды, навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў, абыходжанні з адходамі, ахове водных рэсурсаў, атмасфернага паветра, жывёльнага і расліннага свету, укараненні новых тэхналогій у галіне аховы навакольнага асяроддзя, захаванні помнікаў прыроды і іншыя матэрыялы па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.

Конкурс праводзіцца ў два этапы:

першы этап – вызначаюцца лепшыя работы на абласным узроўні з 15 мая па 15 ліпеня;

другі этап – вызначаюцца лепшыя работы на рэспубліканскім узроўні з 16 ліпеня па 5 жніўня.

Да конкурсу дапускаюцца работы, апублікаваныя ў перыядычных друкаваных выданнях у перыяд з 15 мая 2022 года па 14 мая 2023 года.

Кожная работа павінна мець толькі аднаго аўтара, прадстаўлена ў выглядзе газетнай або журнальнай выразкі альбо ў выглядзе рукапіснага або друкаванага тэксту з абавязковым указаннем назвы перыядычнага друкаванага выдання, у якім гэтая работа была раней апублікавана, нумара і даты выпуску.

Конкурсная работа суправаджаецца інфармацыйным лістом удзельніка з указаннем намінацыі, катэгорыі, прозвішчы, уласнага імя, імя па бацьку і ўзросту аўтара, паштовага адраса і нумара тэлефона.

Пераможцы першага (абласнога) этапу ўзнагароджваюцца грашовымі прэміямі па кожнай катэгорыі:

за першае месца – 6 базавых велічынь;

за другое месца – 4 базавыя велічыні;

за трэцяе месца – 3 базавыя велічыні.

Пераможцы другога (рэспубліканскага) этапу конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і грашовымі прэміямі па кожнай катэгорыі.

Работы прадастаўляюцца на адрас камітэта: 210029, г. Віцебск, вул. Праўды, 26 А з паметкай ”Конкурс на лепшую публікацыю“ да 01.06.2023.