Эхиноцистис

Эхінацыстыс

ЭХІНАЦЫСТЫС ЛАПАСТЫ – адзін з найбольш агрэсіўных і актыўна рассяляючыхся інвазіўных відаў, які практычна штогод павялічвае плошчу свайго распаўсюджвання на 40-50%.

Эхінацыстыс – аднагадовая аднадомная травяністая расліна. Цвіценне ў ліпені – верасні, пладанашэнне са жніўня, прычым прыгожа цвітуць толькі мужчынскія асобіны. Жаночыя маюць больш сціплыя суквецці і адразу ў іх з'яўляюцца калючкі. Культывуецца як дэкаратыўная расліна. Сустракаецца ў населеных пунктах, сярод хмызнякоў, па берагах вадаёмаў. Расце на пустырах і ў хмызняках каля жылля, у садах, дачных пасёлках, па прыбярэжных хмызняках уздоўж рэк. Паколькі спыненне вырошчвання ў дэкаратыўных мэтах прывядзе да прыкметнага скарачэння інвазіўных папуляцый, стратэгія барацьбы з гэтым відам павінна быць засяроджана на асветніцкай працы сярод насельніцтва і забароне вырошчвання і выкарыстання ў азеляненні. Эхінацыстыс можна выпальваць, і на абмежаваных плошчах ён можа быць хутка знішчаны.

За невыкананне, неналежнае або несвоечасовае выкананне патрабаванняў па знішчэнні залатарніка, выдадзеных органамі Мінпрыроды і выканаўчымі камітэтамі, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па артыкуле 24.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях з накладаннем штрафу ў памеры да дваццаці базавых велічынь.