Залатарнік
ЗОЛАТНІК КАНАДСКІ (далей – золатнік) з'яўляецца чужародным інвазіўным відам раслін для Рэспублікі Беларусь.
Ён уваходзіць у спіс асабліва небяспечных інвазіўных відаў раслін. Некаторыя вырошчваюць яго на прысядзібных участках і вакол дамоў. Аднак выкарыстоўваць у азеляненні золатнік забараняецца.
Некантралюемае распаўсюджванне дадзенага віду прыводзіць да прыгняцення і нават поўнага выцяснення з прыродных экасістэм іншых раслін. На лугавых і поймавых экасістэмах, дзе селіцца золатнік, змяняецца склад і структура сенажатных угоддзяў, значна пагаршаецца якасць нарыхтаванага сена (буйная рагатая жывёла яго не есць), пры гэтым утвараюцца буйныя цвёрдыя дзярніны, развіццё якіх абцяжарвае прарастанне многіх гаспадарча-карысных раслін, змяняецца структура і працэс аэрацыі глеб. На поймавых лугавых супольнасцях золатнік нясе пагрозу папуляцыям многіх рэдкіх і знікаючых відаў раслін, а таксама парушае структуру пасеваў і зніжае ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур.
Аднак, варта адзначыць, што перш за ўсё золатнік канадскі – алергенная агрэсіўная расліна, кожная асобіна прадуцыруе больш за 20000 насення (усходжасць якіх складае 50-90%), якія нясуць пагрозу здароўю людзей, павышаючы ўзровень захворвання, бо пылок золатніка правакуе ў людзей алергічныя рэакцыі. (Цвіце ў ліпені – верасні, насенне паспявае ў жніўні – кастрычніку).
У апошнія гады небяспека ад дадзенай расліны ўзрасла, дадзены від значна павялічыў сваю колькасць (у сярэднім на 15-20%), арэал распаўсюджвання, што прыводзіць да трансфармацый прыродных комплексаў. Залатарнік канадскі – каранцінная расліна, забароненае да перамяшчэння праз межы і ўвозу ў многія краіны.
Меры барацьбы з залатарнікам – гэта скашванне два разы на год (у маі і жніўні) і самае галоўнае своечасова прыбраць і ўтылізаваць скашаныя расліны, бо насенне здольнае даспеваць і на зямлі і даваць усходы на наступны год. Добрыя вынікі дае перакопванне глебы ў летні час пры адсутнасці ападкаў, а таксама эфектыўнае прымяненне гербіцыдаў пры вышыні раслін не больш за 10-15 см, бо пазней адчувальнасць залатарніка да іх значна зніжаецца.
За невыкананне, неналежнае або несвоечасовае выкананне патрабаванняў па знішчэнні залатарніка, выдадзеных органамі Мінпрыроды і выканаўчымі камітэтамі, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па артыкуле 24.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях з накладаннем штрафу ў памеры да дваццаці базавых велічынь.