О соблюдении требований законодательства при сборе грибов и ягод

Аб выкананні патрабаванняў заканадаўства пры зборы грыбоў і ягад

Расонская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае: пры зборы ў лесе грыбоў, ягад, соку неабходна выконваць устаноўленыя правілы.

Нярэдка насельніцтва грэбуе правіламі нарыхтоўкі грыбоў, ягад і іншых лясных рэсурсаў і карыстаецца рознымі прыстасаваннямі, якія палягчаюць збор. Напрыклад, пры зборы ягад ужываюцца грэбянкі, саўкі і іншыя забароненыя сродкі. Таксама многія не прытрымліваюцца іншых правілаў збору. У прыватнасці, пры зборы грыбоў вырываюць грыбніцы, нарыхтоўваюць шмат лісічак занадта малога памеру. Гэта наносіць шкоду грыбам і раслінам і зніжае іх ураджайнасць у наступныя гады. Пакараннем у такім выпадку можа быць штраф да 20 БВ. Разам з накладаннем штрафу ўсе забароненыя сродкі збору падлягаюць канфіскацыі.

Пры незаконным зборы лясных рэсурсаў акрамя прыцягнення да адказнасці з парушальніка будзе спагнана іх кошт, калі дзяржаўны інспектар не зможа іх канфіскаваць або іх канфіскацыя эканамічна не мэтазгодная, кошт будзе вызначаны зыходзячы з такс, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Напрыклад, за кожны кілаграм незаконна сабраных ягад, грыбоў або арэхаў давядзецца заплаціць 37 рублёў. Таксама парушальнік абавязаны пакрыць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю незаконным зборам лясных рэсурсаў. Напрыклад, за 1 кг незаконна сабраных грыбоў шкода пакрываецца ў памеры 44,4 рублёў.