Аб звароце з абсталяваннем і адходамі, якія змяшчаюць поліхлараваныя біфенілы
Поліхлараваныя біфенілы (далей – ПХБ) адносяцца да групы ўстойлівых арганічных забруджвальнікаў (далей – УАЗ).
ПХБ валодаюць таксічнымі ўласцівасцямі, з'яўляюцца ўстойлівымі і біялагічна акумулюючымі рэчывамі, здольнымі да перамяшчэння на значную адлегласць у розных асяроддзях.
Рэспубліка Беларусь далучылася да Стакгольмскай канвенцыі аб устойлівых арганічных забруджвальніках у 2004 годзе. Назапашаныя на тэрыторыі рэспублікі аб'ёмы УАЗ уключаюць ПХБ-змяшчальнае абсталяванне, забруджаны ПХБ грунт і невялікую колькасць вадкасцей на аснове ПХБ.
Вытворчасць ПХБ забаронена, аднак да гэтага часу выкарыстоўваецца ў тэхнічных прыладах.
На прадпрыемствах маецца састарэлае электраабсталяванне – ПХБ-змяшчальныя кандэнсатары і трансфарматары.
Пры звароце з абсталяваннем і адходамі, якія змяшчаюць ПХБ, у тым ліку пры ўпакоўцы пашкоджанага абсталявання, зліве дыэлектрычных вадкасцей на аснове ПХБ, ліквідацыі наступстваў разліваў ПХБ, перавозцы і захоўванні абсталявання і адходаў, якія змяшчаюць ПХБ, кіруюцца Правіламі звароту з абсталяваннем і адходамі, якія змяшчаюць поліхлараваныя бінефілы, зацверджанымі пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь 24.06.2008 № 62 і экалагічнымі нормамі і правіламі ЭкаНП 17.01.06-001-2017 «Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Патрабаванні экалагічнай бяспекі», зацверджанымі пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2017 N 5-Т (рэд. ад 29.04.2023).
Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь сумесна з іншымі дзяржаўнымі органамі, міжнароднымі арганізацыямі ажыццяўляецца шэраг мерапрыемстваў па вырашэнні праблемы УАЗ. Сярод іх: пытанне па экалагічным знішчэнні адходаў, якія змяшчаюць УАЗ.
У цяперашні час рэалізуецца праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Устойлівае кіраванне ўстойлівымі арганічнымі забруджвальнікамі і хімічнымі рэчывамі ў Рэспубліцы Беларусь, ГЭФ-6».
Падрыхтоўку адходаў да вывазу і наступнага абясшкоджвання, а таксама забеспячэнне цэнтралізаванага экспарту кансалідаваных небяспечных адходаў ажыццяўляе Кансалідацыйны цэнтр КУП «Комплекс па перапрацоўцы і пахаванні таксічных прамысловых адходаў Гомельскай вобласці».
Пачата праца па заключэнні дагавораў на аказанне паслуг па падрыхтоўцы плануючыхся да знішчэння ПХБ-змяшчальных кандэнсатараў з уласнікамі абсталявання.