Всемирный день без автомобиля

Сусветны дзень без аўтамабіля

Традыцыйна Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь падтрымлівае акцыю ”Сусветны дзень без аўтамабіля“, якая праводзіцца штогод 22 верасня.

У склад выхлапных газаў ад аўтатранспарту ўваходзяць такія таксічныя кампаненты, як вокіс вугляроду, вокіс азоту, вуглевадароды, вокіслы серы, злучэнні цяжкіх металаў і іншыя, якія здольныя нанесці шкоду прыродзе і чалавеку.

З мэтай прыцягнення ўвагі насельніцтва да праблемы шкоднага ўздзеяння аўтатранспарту на стан навакольнага асяроддзя, а таксама папулярызацыі экалагічна чыстых відаў транспарту і здаровага ладу жыцця Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запрашае далучыцца да правядзення штогадовай экалагічнай акцыі ”Дзень без аўтамабіля“ 22 верасня 2023 года!

Лепшы спосаб зрабіць свой уклад – проста не карыстацца асабістым аўтатранспартам! Калі вам трэба кудысьці пайсці, прагуляйцеся, пракаціцеся на ровары або скарыстайцеся грамадскім транспартам.

БЕЛАРУСЬ ЗА ЧЫСТАЕ ПАВЕТРА!