Расонская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя інфармуе
Акцыя "Актыўная мабільнасць"
22 верасня, па ўсёй краіне і ў свеце праходзіць Сусветны дзень без аўтамабіля. У гэты дзень жыхары многіх краін адмаўляюцца ад машын на карысць ровараў, самакатаў і грамадскага транспарту.
22 верасня ДПУ "ЭКА-РАСЫ" сумесна з Расонскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праводзіць акцыю "Актыўная мабільнасць" у гэты дзень любы жадаючы можа ўзяць ровар на ўвесь дзень абсалютна бясплатна. Дадзеная акцыя праводзіцца для напамінку грамадству аб шкодзе празмернага выкарыстання аўтамабіля для прыроды і чалавека.
Адрас, дзе можна ўзяць ровары: Расонскі раён, в. Забор'е, вул. Берагавая 2. Візіт-цэнтр ДПУ «Эка-Расы».