Аб ажыццяўленні Расонскай райінспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя кантрольнай дзейнасці за 9 месяцаў 2023 года
Расонскай райінспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і яе структурнымі падраздзяленнямі за 9 месяцаў бягучага года ў рамках ажыццяўлення кантрольнай дзейнасці па пытаннях выканання прыродаахоўнага заканадаўства, навядзення парадку на зямлі праведзена 72 кантрольныя мерапрыемствы, па выніках якіх выдадзены прадпісанні, рэкамендацыі і лісты аб ліквідацыі 504 выяўленых парушэнняў.
Выяўлена 4 факты прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю на суму 35127,62 рублёў, прад'яўлена 4 прэтэнзіі.
За названы перыяд да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 29 вінаватых асоб, накладзеная штрафаў на суму 19129 рублёў, а таксама вызвалена ад адміністрацыйнай адказнасці з вынясеннем папярэджання 13 вінаватых асоб. Усе асобы прызналі сваю віну, добраахвотна пакрылі шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю (у выпадку яе наяўнасці) і раней не прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці на працягу года за аналагічнае правапарушэнне.
Асноўная частка парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства выяўлена ў галіне абыходжання з адходамі (несанкцыянаванае размяшчэнне адходаў), навядзення парадку на зямлі.