Другое пасяджэнне Змешанай Беларуска-Расійскай камісіі
21 кастрычніка ў горадзе Себеж (Расійская Федэрацыя) адбылося другое пасяджэнне Змешанай Беларуска-Расійскай камісіі для каардынацыі дзейнасці па рэалізацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб стварэнні трансгранічнай асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі «Запаведнае Паазер'е».
У склад дадзенай ААПТ увайшлі рэспубліканскія ландшафтныя заказнікі «Чырвоны Бор» і «Асвейскі» (Беларусь), нацыянальны парк «Себежскі» (Расія).
Органамі, адказнымі за рэалізацыю названага Пагаднення, з'яўляюцца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Міністэрства прыродных рэсурсаў і экалогіі Расійскай Федэрацыі.