Праводзіцца конкурс відэаролікаў на экалагічную тэматыку
Факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ прапануе студэнтам і школьнікам паўдзельнічаць у конкурсе відэаролікаў на экалагічную тэматыку.
Удзел у конкурсе міні-відэаролікаў экалагічнай накіраванасці "Хвіліна вачыма геоэкалога" могуць прыняць студэнты ВНУ і навучэнцы школ з усіх рэгіёнаў Беларусі. Для гэтага неабходна да 20 снежня ўключна зняць відэаролік працягласцю да адной хвіліны. У сваёй працы, напрыклад, можна паказаць пейзажы, прыроду месцаў нараджэння, вучобы, сталення, пражывання родных і блізкіх. Працы могуць быць індывідуальнымі або калектыўнымі.
Відэаролік трэба даслаць на электронную пошту (Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботоў. Каб убачыць яго, у вас павінна быць уключана падтрымка JavaScript.), у тэлеграм-канал або адміністратару групы "ВКонтакте". У суправаджальным лісце варта ўказаць назву відэароліка, ПІБ аўтараў, устаноўу адукацыі, для студэнтаў - курс навучання, а для навучэнцаў школ - горад, нумар школы і клас.
Журы вызначыць найлепшыя працы. Пераможцу ў намінацыі "Прыз глядацкіх сімпатый" абяруць шляхам анлайн-галасавання ў сацыяльных сетках. Аўтары найлепшых відэаролікаў атрымаюць дыпломы і памятныя прызы.
Вынікі конкурсу падвядуць 22 снежня і апублікуюць на сайце і ў сацыяльных сетках факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі (ФГіГ). Урачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў і дэманстрацыя відэаролікаў запланаваны ў сакавіку 2024 года на ўрачыстым пасяджэнні студэнцкага навуковага гуртка кафедры геаграфічнай экалогіі, прымеркаваным да правядзення Дзён географа. Арганізатарам мерапрыемства выступае кафедра геаграфічнай экалогіі ФГіГ БДУ.
Па матэрыялах БелТА.