Об изменении формы заявления на получение разрешения на выбросы загрязняющих веществ в атмосферный воздух

Аб змяненні формы заявы на атрыманне дазволу на выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра

Россонская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя звяртае ўвагу, што з 28.11.2023 г. зменена форма заявы на атрыманне (працягненне тэрміну дзеяння) дазволу на выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, а таксама падставы для звароту за новым дазволам на выкіды.

Заяўнік альбо яго прадстаўнік у парадку, устаноўленым Палажэннем аб парадку выдачы дазволаў на выкіды, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.05.2009 № 664, звяртаецца ў орган выдачы дазволаў за атрыманнем новага дазволу на выкіды ў выпадках:

рэарганізацыі заяўніка ў форме зліцця, вылучэння, падзелу, далучэння да яго іншага заяўніка — у шасцімесячны тэрмін з дня дзяржаўнай рэгістрацыі альбо дзяржаўнай рэгістрацыі змен і (або) дапаўненняў, унесеных ва ўстаноўчыя дакументы юрыдычнай асобы;

перадачы права ўласнасці, гаспадарчага вядзення, аператыўнага кіравання, арэнды або іншай законнай падставы на аб'екты ўздзеяння на атмасфернае паветра, якія маюць стацыянарныя крыніцы выкідаў, — у шасцімесячны тэрмін з дня ўзнікнення такіх абставін;

змены месцазнаходжання аб'ектаў уздзеяння на атмасфернае паветра, якія маюць стацыянарныя крыніцы выкідаў, — да пачатку іх эксплуатацыі;

неабходнасці павялічэння нарматываў дапушчальных выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра — з дня ўзнікнення такіх абставін;

неабходнасці дапаўнення дазволу на выкіды нарматывамі дапушчальных выкідаў забруджвальных рэчываў для забруджвальных рэчываў і (або) крыніц выкідаў, раней у ім не пазначаных, — да пачатку эксплуатацыі крыніц выкідаў;

заканчэння тэрміну, указанага у абзацах другім і трэцім часткі першай пункта 22 названага Палажэння.