Не сьмейся на лёдзе!
Аматараў падлёднай лоўлі ў нашай краіне нямала. Лёд робіць даступнымі ўсе мясціны і глыбіні вадаёма.
Аднак, выходзячы на замерзлую гладзь, не кожны рыбак памятае пра тое, што вадаём – гэта таксама чыйсьці дом, і смеціць на лёдзе – усё роўна што разкідваць смецце, знаходзячыся ў гасцях. Па заканчэнні сезона зімовай рыбалкі вадаёмы часта ператвараюцца ў звалкі ўсіх відаў смецця: ад шалупіння семечак і недакуркаў да ўсялякай пластыкавай, бляшанай і шкляной тары. Увесь гэты хлам кожную вясну сыходзіць на дно.
За дадзенае парушэнне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па артыкуле 16.44 часткі 3 кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, прадугледжаны штраф у памеры да трыццаці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – да ста базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – да тысячы базавых велічынь.