Час земли

Гадзіна Зямлі

Расонская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запрашае жыхароў і арганізацыі прыняць актыўны ўдзел у самай масавай міжнароднай экалагічнай акцыі «Гадзіна Зямлі», якая пройдзе па ўсім свеце 30 сакавіка а 20:30. Акцыя заўсёды прыпадае на апошнюю суботу першага месяца вясны.

Мэтай «Гадзіны Зямлі» з'яўляецца прыцягненне ўвагі да праблем навакольнага асяроддзя, напамін аб разумным спажыванні электраэнергіі і іншых рэсурсаў: вады, газу і цяпла. Выключэнне святла носіць сімвалічны характар. Зберажэнне электрычнасці не з'яўляецца мэтай акцыі. Звычайна «Гадзіна Зямлі» прыводзіць да эканоміі электрычнасці, але вельмі нязначнай – бо ўсе электрастанцыі дастаткова інертныя, а адна гадзіна – гэта кароткі прамежак. Акцыя носіць добраахвотны характар. Рэкамендуюць адключаць толькі тое святло, якое не адказвае за грамадскую бяспеку. Людзі выключаюць святло дома і тыя электрапрыборы, якія не маюць значэння ў забеспячэнні бяспекі і захаванні здароўя людзей. У горадзе адключаецца толькі дэкаратыўная падсветка некаторых будынкаў. Вулічныя ліхтары і іншае асвятленне, якое ўплывае на забеспячэнне бяспекі пешаходаў і транспарту, ніколі не выключаецца падчас акцыі.