О типичных нарушениях природоохранного законодательства, выявляемых в ходе осуществления контрольной деятельности

Аб тыповых парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства, якія выяўляюцца падчас ажыццяўлення кантрольнай дзейнасці

Кантрольная дзейнасць Расонскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ажыццяўляецца ў форме выбарачных праверак, а таксама мер прафілактычнага і папераджальнага характару.

За 2 месяцы 2024 года інспекцыяй праведзена 2 маніторынгі, па матэрыялах якіх суб'ектам гаспадарання выдадзена 5 рэкамендацый, выяўлена 86 парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства.

Па выніках кантрольнай дзейнасці за 2 месяцы 2024 года да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 2 правапарушальнікі, вызвалена ад адміністрацыйнай адказнасці з вынясеннем папярэджання 6 асоб.

Асноўную частку парушэнняў складаюць парушэнні ў сферы абыходжання з адходамі вытворчасці і водакарыстання.