О весеннем запрете

Аб веснавой забароне

Расонская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае, што ў Віцебскай вобласці з 10 красавіка па 08 чэрвеня дзейнічае вясновая нерастровая забарона на лоўлю рыбы, рыбалоўства, за выключэннем лоўлі рыбы: адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, абсталяваным адной штучнай прынадай, якая мае не больш за два адзінарных, або падвойных, або патройных кручкоў, у светлы час сутак з берага (без заходу ў ваду), з штучных збудаванняў (акрамя чыгуначных мастоў, плацін, ля шлюзаў, помпавых станцый, іншых гідратэхнічных збудаванняў). Дапускаецца заход у ваду ў выпадку, калі ён не звязаны непасрэдна з лоўляй рыбы (адчап прынады, абыход перашкод). Дазваляецца выкарыстоўваць падсачак для пад'ёму з вады рыбы, вылаўленай вышэйзгаданымі дазволенымі прыладамі аматарскага рыбалоўства.

Парушэнні дадзеных Правілаў цягне за сабой адказнасць па ч.1 арт.16.25 КоАП Рэспублікі Беларусь:

- цягне накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь.

Шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю падчас вясновай забароны на лоўлю рыбы, вылічваецца ў трайным памеры.