Аб тыповых парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства, якія выяўляюцца ў ходзе ажыццяўлення кантрольнай дзейнасці
Кантрольная дзейнасць Расонскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ажыццяўляецца ў форме выбарачных праверак, а таксама мер прафілактычнага і папераджальнага характару.
За 3 месяцы 2024 года інспекцыяй праведзена 4 маніторынгі, па матэрыялах якіх суб'ектам гаспадарання выдадзена 13 рэкамендацый, выяўлена 194 парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства.
Па выніках кантрольнай дзейнасці за 3 месяцы 2024 года да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 4 правапарушальнікі, вызвалена ад адміністрацыйнай адказнасці з вынясеннем папярэджання 15 асоб. Накладзена штрафаў на суму 3400 рублёў.
Асноўную частку парушэнняў складаюць парушэнні ў сферы абыходжання з адходамі вытворчасці і водакарыстання.