Не абрывайце кусты бэзу!
Штогод 18 мая адзначаецца Міжнародны дзень бэзу. Гэта не звязана з красаваннем або іншымі падзеямі, а прымеркавана да нараджэння савецкага селекцыянера Леаніда Аляксеевіча Калеснікава і амерыканскага селекцыянера Джон Фіала, якія ўнеслі вялікі ўклад у галіне селекцыі і папулярызацыі гэтага віду раслін.
У цяперашні час немагчыма сабе ўявіць які-небудзь населены пункт без насаджэнняў бэзу. Бэз расце як у гарадах, вёсках, так і ў натуральным прыродным асяроддзі.
Вядома, што ў зрэзаным выглядзе квітнеючыя расліны знаходзяцца нядоўгі час, але ёсць людзі, якія дзеля кароткачасовага захавання абрываюць галіны з кветкамі бэзу. Букеты захоўваюцца 2-3 дні. Кветкі выкідваюцца, а кустарніку прычынена шкода. Абарваныя канцы галін аголены, больш схільныя да ўздзеяння з боку шкоднікаў і неспрыяльных умоваў надвор'я. Акрамя таго, куст губляе свой эстэтычны выгляд, засыхае і можа не зацвісці ў наступныя гады да поўнага аднаўлення.
Прыродаахоўнае заканадаўства, у цэлым, накіравана на захаванне ў натуральным стане ўсіх відаў раслін і падтрыманне іх у жыццяздольным стане. Абрэзку і выдаленне драўняна-хмызняковай расліннасці праводзяць спецыялізаваныя арганізацыі ў галіне азелянення. Іншым асобам і арганізацыям дадзеныя мерапрыемствы праводзіць забаронена. Таксама забаронена абрываць і галіны раслін, за выключэннем іх росту на прыватных тэрыторыях. За незаконнае выдаленне, пашкоджанне раслін у населеным пунк