Инвазивные растения – что это за растения и чем они опасны для человека и окружающей среды?

Інвазіўныя расліны – што гэта за расліны і чым яны небяспечныя для чалавека і навакольнага асяроддзя?

«Іншародны інвазіўны від – іншародны від, пранікненне і распаўсюджванне якога пагражае экасістэмам або відам і прычыняе эканамічны або экалагічны ўрон».

Іншымі словамі, гэта іншародныя арганізмы, аб'екты расліннага свету, распаўсюджванне і колькасць якіх ствараюць пагрозу жыццю або здароўю грамадзян. Інвазіўныя іншародныя віды лічацца адной з асноўных пагроз не толькі для біяразнастайнасці, іх экспансія прыводзіць да найсур'ёзнейшых экалагічных, сацыяльных і эканамічных наступстваў. Адным з яркіх прыкладаў інвазіўных іншародных відаў у Еўропе з'яўляюцца гіганцкія баршчэўнікі, сярод якіх баршчэўнік Сасноўскага – самы небяспечны інвазіўны від раслін на тэрыторыі Беларусі.
БАРШЧЭЎНІК САНОЎСКАГА – вельмі буйная (да 3 метраў) расліна, двухгадовая або шматгадовая сямейства Парасонавыя. Расліна вылучае празрысты фотатаксічны сок, які пры дотыку да чалавечай скуры і пад уздзеяннем ультрафіялетавага выпраменьвання выклікае апёкі. Баршчэўнік Сасноўскага ўяўляе пагрозу здароўю людзей і выклікае экалагічныя праблемы, бо з-за хуткага развіцця папуляцыі выцясняе іншыя расліны і захоўвае дамінуючую пазіцыю на захопленых тэрыторыях.
У Беларусі расце па заляжах, ускраінах палёў і абочынах дарог як дзікарослы або заносны від, месцамі ўтварае вялікія зараснікі. У месцах пражывання практычна цалкам выцясняе аўтахтонную расліннасць, утвараючы нехарактэрныя па складзе і абліччы для нашай тэрыторыі раслінныя супольнасці. Баршчэўнік Сасноўскага можа расці паўсюдна, ва ўсіх глебава-кліматычных зонах рэспублікі. Часцей за ўсё ён сустракаецца ўздоўж дарог (пачынаючы ад буйных аўтамагістралей, заканчваючы дробнымі ляснымі дарожкамі), а таксама на ўчастках, прылеглых да іх (кюветы, адхоны і інш.)
Для барацьбы з баршчэўнікам Сасноўскага могуць быць выкарыстаны розныя метады, асноўнымі з'яўляюцца ручны і механічны, якія ўключаюць у сябе выкопванне і знішчэнне сцяблекарэняў, зразанне або скошванне раслін, выдаленне суквеццяў.