Акцыя «Вандруй. Адчуй. Натхняйся»
З 3 па 9 чэрвеня 2024 года пройдзе Рэспубліканская акцыя «Вандруй. Адчуй. Натхняйся», накіраваная на папулярызацыю ўнутранага турызму.
Аграэкасядзібы, установы культуры, адукацыі, аб'екты харчавання і пражывання, санаторна-курортныя ўстановы, турыстычныя комплексы, экалагічныя паркі, заказнікі, мастацкія і карцінныя галерэі, вытворчыя прадпрыемствы, спартыўныя ўстановы, якія прынялі ўдзел у акцыі, могуць прапанаваць сваім наведвальнікам:
бясплатныя экскурсіі і квэсты;
дні адкрытых дзвярэй;
майстар-класы;
дэгустацыі страў нацыянальнай кухні;
прэзентацыі паслуг і спецыяльныя прапановы.