О развитии трансграничной особо охраняемой природной территории «Заповедное Поозерье»

Аб развіцці трансгранічнай асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі «Запаведнае Паазер'е»

26-27 чэрвеня 2024 г. у Расонскім раёне Віцебскай вобласці пройдзе трэцяе пасяджэнне Змешанай Беларуска-Расійскай камісіі для каардынацыі дзейнасці па рэалізацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб стварэнні трансгранічнай асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі «Запаведнае Паазер'е» з удзелам намесніка Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Корбута А.М., дырэктара Дэпартамента дзяржаўнай палітыкі і рэгулявання ў сферы развіцця ААПТ Міністэрства прыродных рэсурсаў і экалогіі Расійскай Федэрацыі Маканавай І.Ю., старшыні Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Кольца Р.Ф.

Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб стварэнні трансгранічнай асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі «Запаведнае Паазер'е» падпісана ў г. Сочы 30 верасня 2017 года і зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 сакавіка 2018 г. № 186.

На прыгранічных тэрыторыях Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі створана трансгранічная асабліва ахоўная прыродная тэрыторыя «Запаведнае Паазер'е», у склад якой уваходзяць рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Чырвоны Бор» (Рэспубліка Беларусь), рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Асвейскі» (Рэспубліка Беларусь) і нацыянальны парк «Себежскі» (Расійская Федэрацыя)

Трансгранічная асабліва ахоўная прыродная тэрыторыя «Запаведнае Паазер'е» створана з мэтай захавання біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Віцебскага Паазер'я і Себежскага Паазер'я, садзейнічання двухбаковаму супрацоўніцтву ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў з улікам экалагічных, сацыяльных і культурных прыярытэтаў, ажыццяўлення маніторынгу навакольнага асяроддзя і вывучэння прыродных комплексаў і аб'ектаў, развіцця экалагічнай асветы насельніцтва і экалагічнага турызму.

Органамі, адказнымі за рэалізацыю названага Пагаднення, з'яўляюцца:

ад Беларускага Боку – Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь;

ад Расійскай Стороны – Міністэрства прыродных рэсурсаў і экалогіі Расійскай Федэрацыі.

У рамках пасяджэння пройдуць абмеркаванні пытанняў далейшага развіцця трансгранічнай асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі «Запаведная Паазер'е»: першачарговыя напрамкі ўзаемадзеяння і сумесныя мерапрыемствы па пытаннях захавання біялагічнай разнастайнасці, развіцця экалагічнага турызму на дадзенай тэрыторыі. Плануюцца: наведванне трансгранічнага гісторыка-патрыятычнага турыстычнага маршруту «Прырода памяці-Памяць прыроды»: месца расстрэлу партызан, Алея памяці, Мемарыяльны комплекс. Адбудзецца адкрыццё класа экалагічнай бяспекі ва ўстанове адукацыі «Клясціцкая сярэдняя школа В.А. Хомчэнаўскага Расонскага раёна». Завершыцца мерапрыемства ўскладаннем кветак на Кургане Дружбы.