Эка-квэст «У гармоніі з прыродай» прайшоў у Расонскім раёне
10 ліпеня 2024 года ў доміку паляўнічага аграгарадку Селяўшчына Расонскага раёна арганізавана і праведзена экалагічная квест-гульня «У гармоніі з прыродай»
Спецыялістамі і валанцёрамі ДПУ «ЭКА-РОСЫ», работнікамі Расонскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя пры падтрымцы дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Расонскі лясгас» 10 ліпеня 2024 года ў доміку паляўнічага аграгарадку Селяўшчына Расонскага раёна арганізавана і праведзена экалагічная квест-гульня «У гармоніі з прыродай».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел грамадзяне пажылога ўзросту, якія наведваюць аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі ДУ «ТЦ САА». Удзельнікі квест-гульні актыўна і з цікавасцю выконвалі заданні на экалагічную тэматыку: разгадвалі рэбусы і загадкі, складалі разам назвы азёр і рэк Расонскага раёна, гулялі ў гульню «Верю, не верю» і г.д.
У рамках праведзенага мерапрыемства супрацоўнікамі інспекцыі праведзены круглы стол аб відах інвазіўных раслін, спосабах і метадах барацьбы з імі. Спецыялістам ДПУ «Эка-Росы» было расказана аб відах асабліва ахоўных прыродных тэрыторый, размешчаных на тэрыторыі Расонскага раёна.
Пры падвядзенні вынікаў мерапрыемства ўсе ўдзельнікі ўзнагароджаны прызамі.
Галерэя выяў
/rajonnye-sluzhby-inspektsiya-prirodnykh-resursov-i-okhrany-okruzhayushchej-sredy-aktualnaya-informatsiya-item-3852-eko-kvest-v-garmonii-s-prirodoj-proshel-v-rossonskom-rajone