1 жніўня 2024 года ў Расонскім раённым выканаўчым камітэце адбылося пасяджэнне раённага штаба па навядзенні парадку на зямлі
1 жніўня 2024 года ў Расонскім раённым выканаўчым камітэце адбылося пасяджэнне раённага штаба па навядзенні парадку на зямлі пры ўдзеле Старшыні Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Кольца Рамана Фёдаравіча, Старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзямідзіна Дзмітрыя Уладзіміравіча.
У ходзе правядзення пасяджэння намеснікам старшыні Расонскага раённага выканаўчага камітэта Марчанкам Русланам Віктаравічам было даложана аб выкананні раённага плана па навядзенні парадку на зямлі за 7 месяцаў бягучага года. Начальнікам Расонскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Варатынскім Аляксеем Леанідавічам падведзены вынікі работы за 31.07.2024 года міжведамаснай камісіі па навядзенні парадку на зямлі на тэрыторыі населеных пунктаў Расонскага раёна. У ходзе правядзення пасяджэння былі ўзняты пытанні зносу старых пустуючых жыллёў, барацьбы з інвазівнымі раслінамі, збору і вывазу адходаў з тэрыторыі населеных пунктаў і грамадзянскіх могілак раёна.