Узмацняецца кантроль за выяўленнем стыхійных смеццевых звалак

Тэма навядзення парадку актуальная заўсёды, незалежна ад часу года і абставін. Гэта не аднаразовая акцыя, а штодзённая сістэматычная праца, карпатлівы і працаёмкі працэс.

Пачынаючы з 25 кастрычніка 2024 года тэрытарыяльнымі органамі Мінпрыроды па ўсёй краіне праводзяцца кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы з мэтай выяўлення стыхійных звалак у лясных масівах, паблізу садовых таварыстваў, дарог, вадаёмаў, месцаў адпачынку.

У ходзе мерапрыемстваў праводзяцца абследаванні тэрыторыі ляснога фонду, уздоўж палос адводу аўтамабільных дарог, а таксама зямлі, прылеглыя да дачных кааператываў, садовых таварыстваў, вадаёмаў і месцаў адпачынку.

Інспекцыя нагадвае, што за парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства ў частцы абыходжання з адходамі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па частцы 3 артыкула 16.44 КоАП Рэспублікі Беларусь

Даведачна: Артыкул 16.44. Парушэнне заканадаўства аб абыходжанні з адходамі

3. Парушэнне іншых патрабаванняў заканадаўства аб абыходжанні з адходамі –

цягне накладанне штрафу ў памеры да трыццаці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – да ста базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – да тысячы базавых велічынь.