Увазе прыродакарыстальнікаў
Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя звяртае ўвагу прыродакарыстальнікаў на тое, што ў адпаведнасці з пунктам 5 артыкула 251 Кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2009 № 71-З «Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь (Асаблівая частка)» дзейнічае механізм эканамічнага стымулявання пры рэалізацыі прыродаахоўных мерапрыемстваў, які заключаецца ў тым, што разлічаная сума экалагічнага падатку за выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, скіды сцёкавых вод, захоўванне альбо пахаванне адходаў памяншаецца плацельшчыкамі штоквартальна на суму праведзеных выдаткаў на фінансаванне капітальных укладанняў (за выключэннем капітальных укладанняў, якія фінансуюцца з бюджэту) на ўзвядзенне і (або) рэканструкцыю прыродаахоўных аб'ектаў.