Россонская раённая інспекцыя ПР і ААЖ нагадвае, няма нічога добрага і карыснага ў падкормліванні дзікіх жывёл і птушак.
З добрых намераў або дзеля забавы людзі кормяць лебедзяў, качак.
Лебедзь – птушка пералётная, якая пакідае родныя мясціны апошняй, калі ўжо немагчыма трываць холад і цяжка знайсці пражытак. Па дарозе ў больш цёплыя краіны лебедзь не замерзне – гэтая птушка можа за адзін дзень праляцець больш за 400 кіламетраў.
Інспекцыя нагадвае, што з-за штодзённай кармёжкі лебедзяў, у іх губляецца інстынкт пералёту ў цёплыя краі. Пры камфортных кліматычных умовах і наяўнасці пастаяннага падкорму ў гэтым няма сэнсу.
Любуйцеся лебедзямі, але не давайце ім ежу.
Птушка сама ведае, як пракарміцца.