Адкрыта гарачая лінія па пытанні ўцягвання ў гаспадарчы абарот зямель, занятых ДКР
У Віцебскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя адкрыта гарачая лінія па пытанні ўключэння ў гаспадарчы абарот зямель, занятых драўняна-хмызняковай расліннасцю (насаджэннямі), і вызначэння напрамкаў іх выкарыстання*.
Кожны аўторак з 10.00 да 12.30 па нумарах 8 (212) 24 74 21 або 24 74 58 і кожны чацвер з 10.00 да 12.30 па нумарах 8 (212) 24 74 22 або 24 74 58 Вас пракансультуюць аб існуючай нарматыўнай прававой базе, якая рэгламентуе парадак выдалення аб'ектаў расліннага свету, што растуць на землях пад драўняна-хмызняковай расліннасцю (насаджэннямі) землях сельскагаспадарчага прызначэння, у межах водаахоўных зон і прыбярэжных палос, для наступнага іх уключэння ў гаспадарчы абарот, а таксама аб парадку аб'яўлення асабліва ахоўных прыродных тэрыторый, і іншыя пытанні ў межах кампетэнцыі Мінпрыроды.
Таксама пытанні можна задаць, накіраваўшы запыт на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінна быць уключана JavaScript для прагляду.
Запыт** павінен утрымліваць наступную інфармацыю:
прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы грамадзяніна / найменне і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы асобы, якой накіроўваецца зварот;
адрас месца жыхарства (месца знаходжання) / поўнае найменне юрыдычнай асобы і яго месцазнаходжанне;
адрас электроннай пошты для накіравання адказу;
выкладанне сутнасці звароту.
* Звяртаем увагу, што выніковае рашэнне па уцягванні ў гаспадарчы абарот земляў, занятых драўняна-хмызняковай расліннасцю (насаджэннямі), і вызначэння напрамкаў іх выкарыстання, прымаецца адпаведнай камісіяй, створанай пры кожным мясцовым выканаўчым распарадчым органе (базавага ўзроўню).
** Разгляд зваротаў, якія паступілі на гарачую лінію, рэгламентуецца пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2012 г. № 667 «Аб некаторых пытаннях работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб».
Пытанні альбо інфармацыя, пакінутыя ў рубрыцы пытанне-адказ, не з'яўляюцца электроннымі зваротамі і не падлягаюць разгляду ў парадку, устаноўленым Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
Грамадзяне і юрыдычныя асобы звяртаюцца на гарачую лінію па пытаннях даведачна-кансультацыйнага характару.