Аб прадстаўленні ведамаснай справаздачнасці і інфармацыі аб стане і руху запасаў карысных выкапняў
Увазе нетрадабываючым суб'ектам, якія ажыццяўляюць геалагічнае вывучэнне нетраў, у тым ліку здабычу карысных выкапняў, што ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №509 ад 02.09.2021 “Аб мерах па рэалізацыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб нетрах” зацверджана Палажэнне аб парадку прадстаўлення звестак для вядзення дзяржаўных балансаў запасаў карысных выкапняў і геатэрмальных рэсурсаў нетраў (далей – Палажэнне). Згодна з пунктам 2 Палажэння нетрадабываючыя суб'екты, якім прадстаўлены горны адвод для здабычы карысных выкапняў, павінны прадставіць звесткі аб руху запасаў кожнага віду карысных выкапняў і (або) геатэрмальных рэсурсаў нетраў па стане на 1 студзеня 2025 года, да 15 сакавіка ў Дзяржаўнае прадпрыемства “Белгеацэнтр”.
Форма для прадстаўлення звестак і ўзор запаўнення формы ў фармаце Microsoft Excel размешчаны на сайце Дзяржаўнага прадпрыемства «Белгеацэнтр» www.belgeocentr.by у раздзеле «Нетрадабываючаму суб'екту → Парадак прыёму формаў ведамаснай справаздачнасці і інфармацыі аб стане і руху запасаў карысных выкапняў».
У электронным выглядзе форму можна накіроўваць на E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду неабходна ўключыць JavaScript.
var addy_text319e42c43b81138a96c0dcbed8d7eb21 = 'mail' + '@' + 'belgeocentr' + '.' + 'by';document.getElementById('cloak319e42c43b81138a96c0dcbed8d7eb21').innerHTML += ''+addy_text319e42c43b81138a96c0dcbed8d7eb21+'<\/a>'; або па адрасе: 220040, Мінская вобласць, г. Мінск, вул. Някрасава, 7-413.Звяртаем увагу, што пры запаўненні формы запасы запаўняюцца па кожнай катэгорыі асобна. Таксама, калі радовішча, на якое прадстаўлены горны адвод, не перададзена ў распрацоўку, неабходна прадставіць інфармацыю аб адсутнасці акта па перадачы разведанага радовішча ў распрацоўку.
Калі на радовішчы не праводзілася здабыча карысных выкапняў, але маюцца рэшткі запасаў, пазначыць прычыну, па якой не праводзілася здабыча.
Дадаткова інфармуем, што Дзяржаўнае прадпрыемства «Белгеацэнтр» аказвае паслугу па запаўненні формы для прадстаўлення звестак аб стане і руху запасаў карысных выкапняў і звестак аб прадукцыі, атрыманай пры здабычы карысных выкапняў па інфармацыі нетракарыстальніка.
Звяртаем увагу, што прадстаўленне скажоных даных, несвоечасовае прадстаўленне або непрадстаўленне такіх звестак цягне адказнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (артыкул 24.12 КоАП РБ).