Змены ў галіне аховы навакольнага асяроддзя

Пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2024 г. № 73 ”Аб прызнанні страціўшай сілу пастановы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 2008 г. № 62“ прызнана страціўшай сілу пастанова Мінпрыроды ад 24 чэрвеня 2008 г. № 62 ”Аб зацвярджэнні Правілаў абыходжання з абсталяваннем і адходамі, якія змяшчаюць поліхлараваныя біфенілы“.

Пастанова ўступіла ў сілу з 12 студзеня 2025 года.