Россонской районной инспекцией природных ресурсов и охраны окружающей среды проводится ежегодный конкурс детского рисунка на экологическую тематику

Россонскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праводзіцца штогадовы конкурс дзіцячага малюнка на экалагічную тэматыку

У конкурсе могуць прымаць удзел выхаванцы ўстаноў дашкольнай адукацыі, навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі у дзвюх узроставых групах: ад 3 да 5 гадоў і ад 6 да 10 гадоў;

 

на конкурс прадстаўляюцца малюнкі, выкананыя ў любой тэхніцы, уключаючы аплікацыю, якія характарызуюць беражлівае стаўленне да прыроды, захаванне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, ахову навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў;

да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца работы, выкананыя на працягу года, у якім праводзіцца конкурс;

кожная работа, якая прадстаўляецца на конкурс, суправаджаецца інфармацыйным лістом удзельніка конкурсу з указаннем наймення ўстановы адукацыі, прозвішча, уласнага імя і ўзросту аўтара, паштовага хатняга адрасу і кантактнага тэлефона;

работы прадстаўляюцца ў каляровым варыянце на лістах фарматам ад А4 да А1.

Звяртаем увагу, што пры разглядзе работ, прадстаўленых на конкурс, членамі арганізацыйнага камітэта ўлічваецца паўнату раскрыцця тэмы намінацыі, колькасць работ, выхаваўчая і грамадская каштоўнасць, яркасць і арыгінальнасць падачы матэрыялу.

Пераможцы конкурсу ва ўрачыстай абстаноўцы ўзнагароджваюцца дыпломамі. Інфармацыя аб пераможцах конкурсу размяшчаецца ў сродках масавай інфармацыі і глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт на афіцыйным сайце Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.