Палы сухой расліннасці: небяспека і адказнасць
Вясна сёлета даволі рана пачала радаваць сонечным і цёплым надвор'ем. Многія ўладальнікі прысядзібных участкаў пачалі наводзіць парадкі і, як правіла, першым пунктам у такой падрыхтоўцы стаіць уборка і спальванне леташняй лістоты і галінак.
Толькі такая ўборка не заўсёды праходзіць гладка, асабліва, калі для паскарэння працэсу выкарыстоўваюць лёгкаўзгаральныя вадкасці і не выконваюцца элементарныя правілы тэхнікі бяспекі. А падобнае прыводзіць часта да несуцяшальных наступстваў. Гэта тычыцца і выпальвання сухой расліннасці, якое забаронена законам!
Згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 6 студзеня 2021 г. № 91-З:
за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, а таксама стэрні і пажніўных рэшткаў на палях, альбо непрыняцце мер па ліквідацыі палас вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь (артыкул 16.40);
за развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах, за выключэннем парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі, адказнасць за якія прадугледжана іншымі артыкуламі Асаблівай часткі названага Кодэкса, цягне накладанне штрафу ў памеры да дванаццаці базавых велічынь (артыкул 16.41);
Акрамя таго, асобы, якія дапусцілі незаконнае пашкоджанне выпальваннем сухой расліннасці, травы на корані, а таксама стэрні і пажніўных рэшткаў, абавязаны пакрыць прычыненую навакольнаму асяроддзю шкоду, памер кампенсацыі якой вызначаны пастановай Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11.04.2022 № 219. Сума шкоды, у залежнасці ад віду земляў, на якіх праведзена выпальванне, можа даходзіць да 200 базавых велічынь за 1 га.