Заготовка березового сока

Нарыхтоўка бярозавага соку

Расонская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае грамадзянам аб неабходнасці выканання патрабаванняў да нарыхтоўкі і збору соку, устаноўленых заканадаўствам.

Нарыхтоўка бярозавага соку ажыццяўляецца ў адпаведнасці з:

- лясным кодэксам Рэспублікі Беларусь;
- пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 21 лістапада 2016 г. №37 «Аб зацвярджэнні Правілаў нарыхтоўкі дравесных сокаў, збору, нарыхтоўкі (закупкі) дзікарослых раслін і (або) іх частак».

У адпаведнасці з Лясным Кодэксам нарыхтоўка дравесных сокаў ажыццяўляецца на ўчастках ляснога фонду, якія вызначаюцца для гэтых мэт юрыдычнымі асобамі, што вядуць лясную гаспадарку, іх структурнымі падраздзяленнямі (лясніцтвамі).

Пры ажыццяўленні нарыхтоўкі бярозавага соку асобы павінны мець лясны білет, выпісаны юрыдычнай асобай, што вядзе лясную гаспадарку.
У адпаведнасці з арт.16.19 КоАП Рэспублікі Беларусь парушэнне правілаў нарыхтоўкі соку і яго збор без дазвольных дакументаў цягнуць накладанне штрафу на грамадзяніна ў памеры да дваццаці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – да ста базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – да пяцісот базавых велічынь.

Нарыхтоўка соку на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях, рэжымам аховы і выкарыстання якіх нарыхтоўка соку забаронена (артыкул 16.9 КоАП Рэспублікі