Паводле сцвярджэння спецыялістаў СААЗ, здароўе на 50-55% залежыць ад ладу жыцця чалавека, на 20-23% — ад спадчыннасці, 20-25% — ад стану навакольнага асяроддзя (экалогіі) і на 8-12% — ад нацыянальнай сістэмы аховы здароўя.
Прытрымліваючыся прынцыпаў ЗЛЖ, Вы ўмацуеце свой арганізм і палепшыце самаадчуванне. Здаровыя людзі – гэта прыгожыя людзі. Даказана, што выкананне ЗЛЖ запаволіць старэнне чалавека. Здаровая ежа з утрыманнем антыаксідантаў (гэта вітаміны групы Е, В, цынк і аскарбінавая кіслата) узбагачае клеткі кіслародам, а значыць падаўжае маладосць. Заняткі спортам паніжаюць узровень халестэрыну, а гэта цягне запаволенне працэсу атэрасклерозу сасудаў. Алкаголь, наркотыкі, курэнне – усё гэта наносіць непапраўную шкоду арганізму. Старайцеся спакойна ставіцца да праблем і няўдач, якія ўзніклі. Запомніце, што негатыўныя эмоцыі прыводзяць да хвароб. Справіцца са стрэсам дапамагаюць заняткі любімай справай, спорт і новае захапленне.
ЗЛЖ – шлях да прыгажосці, маладосці і поспеху ў любой дзейнасці!