Внимание! Запрет на вылов рыбы

Увага! Забарона на вылаў рыбы

У Віцебскай вобласці з 10 красавіка па 8 чэрвеня ўстаноўлена забарона на лоўлю ўсіх відаў рыбы.

За выключэннем аматаравай лоўлі толькі ў светлы час сутак адной вудай з адным кручком або спінінгам, абсталяваным штучнай прынадай, з берага (без заходу ў ваду) альбо з штучнага збудавання. Таксама ў гэты перыяд нельга выкарыстоўваць маламерныя судны.