Вясна-вясной, а бацвінне Сосноўскага па раскладзе.
Боршчэўнік Сасноўскага – шматгадовая расліна сямейства Парасонавыя, якая ўяўляе небяспеку не толькі для мясцовай флоры і фаўны, але і для чалавека з-за ўтрымання ў сцеблах і лісці фотасенсібілізуючых рэчываў – фуранакумарынаў. Трапляючы на скуру і слізістую абалонку, дадзеныя рэчывы пры ўздзеянні ультрафіялету выклікаюць моцныя фітахімічныя апёкі.
У прыродных умовах названы від расце ў межах Паўночнага Каўказа, з'яўляецца горна-лясным і субальпійскім лугавым каўказскім відам.
Высокая інвазіўнасць боршчэўніка Сасноўскага абумоўлена яго біялагічнымі асаблівасцямі, у прыватнасці, высокай канкурэнтаздольнасцю, хуткім ростам, вялікай пладавітасцю (да 30 – 40 тыс. насення з адной расліны), здольнасцю насення распаўсюджвацца з дапамогай вады і ветру, а таксама захоўвацца доўгі час у глебе (да 10 – 12 гадоў) не губляючы ўсходжасці.
У месцах росту боршчэўнік практычна цалкам выцясняе карэнную расліннасць, утвараючы нехарактэрныя па складзе і абліччы для тэрыторыі раслінныя супольнасці. Па ацэнках навукоўцаў хуткасць яго экспансіі і пашырэнне месцаў росту складае 15 – 20 % у год, і калі своечасова і якасна не ажыццявіць увесь комплекс мерапрыемстваў сёння, то праз 3 – 4 гады затраты на дадзены від работ павялічацца больш чым у 2 разы.
Шматгадовы вопыт барацьбы з інвазіўнымі відамі раслін у розных краінах свету з выкарыстаннем розных метадаў барацьбы паказвае, што толькі ўцягванне зямель у гаспадарчы абарот з'яўляецца адзінай рэальнай магчымасцю стрымаць далейшую экспансію дадзеных раслін і забяспечыць захаванне біялагічнай разнастайнасці экасістэм.