Боршчвік Сасноўскага
Боршчэўнік Сасноўскага – вельмі буйная (да 3 метраў) расліна, двухгадовая або шматгадовая сямейства Парасонавыя. Расліна вылучае празрысты фотатаксічны сок, які пры дотыку да чалавечай скуры і пад дзеяннем ультрафіялетавага выпраменьвання выклікае апёкі. Боршчэўнік Сасноўскага ўяўляе пагрозу здароўю людзей і выклікае экалагічныя праблемы, бо з-за хуткага развіцця папуляцыі выцясняе іншыя расліны і захоўвае дамінуючую пазіцыю на захопленых тэрыторыях.
У Беларусі расце па залежах, ускраінах палёў і абочынах дарог як адзічэлая або заносная расліна, месцамі ўтварае вялікія зараснікі. У месцах пражывання практычна цалкам выцясняе аўтахтонную расліннасць, утвараючы нехарактэрныя па складзе і абліччы для нашай тэрыторыі раслінныя супольнасці. Боршчэўнік Сасноўскага можа расці паўсюдна, ва ўсіх глебава-кліматычных зонах рэспублікі. Часцей за ўсё ён сустракаецца ўздоўж дарог (пачынаючы ад буйных аўтамагістраляў, заканчваючы дробнымі ляснымі дарожкамі), а таксама на ўчастках, прылеглых да іх (кюветы, адхоны і інш.)
Для барацьбы з боршчэўнікам Сасноўскага могуць быць выкарыстаны розныя метады, асноўнымі з'яўляюцца ручны і механічны, якія ўключаюць у сябе выкопванне і знішчэнне сцяблокарэняў, зразанне або скошванне раслін, выдаленне суквеццяў.
Рэкамендаваныя тэрміны для знішчэння боршчэўніка Сасноўскага: ручны метад (да пачатку цвіцення, ранняй вясной і ў сярэдзіне лета) і механічнае знішчэнне (не менш за 2-3 разы за сезон, з недапушчэннем цвіцення і ўтварэння насення), скошванне (не менш за 3 разы за сезон, пачынаючы з вясны да пачатку цвіцення расліны), узворванне (да пачатку цвіцення з наступным дыскаваннем, не радзей за 4 разы за сезон), засеў травасмесямі або ляснымі культурамі.
Паляпшэнне фітасанітарнай абстаноўкі толькі ручнымі і механічнымі спосабамі працаёмка і патрабуе вялікіх затрат, таму прымяненне гербіцыдаў набывае вялікае практычнае значэнне. Эфектыўная апрацоўка ядахімікатамі «Терсан», «Грейдер» «Буран», «Супер» ранняй вясной, калі вышыня раслін не больш за 30 сантыметраў, і летам пасля скошвання.